Цiкава ведаць.

Цiкава ведаць:

дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты.

Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты ўстанаўлівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.

Святочныя дні ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне іншых падзей, прысвечаных традыцыйным датам, ушаноўванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д.

Памятныя даты звязаны з іншымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян.

Святочныя даты – гэта традыцыйна адзначаемыя значнай колькасцю грамадзян падзеі, якія не надзяляюцца ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным статусам дзяржаўнага свята, святочнага дня або памятнай даты.

Дзяржаўныя святы

Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;

Дзень Перамогі – 9 мая;

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня;

Дзень народнага адзінства – 17 верасня.

Агульнарэспубліканскія святочныя дні

Новы год – 1 і 2 студзеня;

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 23 лютага;

Дзень жанчын – 8 сакавіка;

Свята працы – 1 мая;

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – 7 лістапада.

Рэлігійныя святочныя дні

Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) – 7 студзеня;

Вялікдзень – па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій;

Радаўніца – па календары праваслаўнай канфесіі;

Дзень памяці – 2 лістапада;

Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) – 25 снежня.

Iншыя святочныя дні

Дзень спажыўца – 15 сакавіка;

Дзень сям’і – 15 мая;

Дзень аховы навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня;

Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня;

Дзень ведаў – 1 верасня;

Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня;

Дзень міру – трэці аўторак верасня; Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка;

Дзень маці – 14 кастрычніка;

Дзень бацькi - 21 кастрычнiка;

Дзень інвалідаў – 3 снежня;

Дзень правоў чалавека – 10 снежня;

Дзень беларускага кіно – 17 снежня.

Памятныя даты

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – 15 лютага;

Дзень чарнобыльскай трагедыі – 26 красавіка;

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – 22 чэрвеня.